Гэта старонка не была вычытаная
Трэці з комунараў
Пад партыйным кіраўніцтвам
Працуем на якасць,
Нам ўрад ідзе насустрач
І наша грамадскасць.
За ўсім крэпка назіраем
Вокам гаспадарскім,
І мітрэнжыць[1] не дазволім
Лад наш комунарскі.
Ці то лодыр, ці прагульшчык, —
Тут не жыць такому…
Забірай манаткі з хаткі,
Выбірайся з дому!
Старшыня Модзін
Таварышы, цішэй!
А то ўжо надта громка,
У нашай грамадзе
Яно як-бы й няёмка.
З усіх вашых прамоў
Мне ясна тут адно:
З комуны трэ‘ было
Іх выключыць даўно.
Але, як проста кажуць,
Лепш позна, як ніколі;
Я галасую справу,
Як быць тут? — ваша воля!
- ↑ Мітрэнжыць — у сэнсе баламуціць, падрываць, мяшаць.