Старонка:Belarusi.pdf/197

Гэта старонка не была вычытаная

Бо як не ўзіраўся
Гэтак ды іначай,
Я там прыганятых
Ніякіх не бачыў.

Таксама начальства
Не чуваць, не відна…
Як-жа так без панства,
Без прынук агідных?

Ды такое нешта
Яшчэ я заўважыў,
Што для чужаземца
Здалося-б міражам.

Гэта перад светам
Павінен адзначыць:
Мне людзей там смутных
Не прышлося бачыць.

І не чуў ў комуне
Скрытных уздыханняў,
Лаянак і сварак,
Горкіх нараканняў.

VI

Да соўгаса Сосны[1]
Па балоце — рэйкі, —
Гэта ад комуны
Йдзе вузкакалейка.

Правялі ударна
Па даўгім абшары

  1. Соўгас імя дзесяцігоддзя БССР. Аб ім далей. Для скарачэння яго называюць па-старому проста — Сосны. — Я. К.