Старонка:Chygryne.pdf/2

Старонка праверана

А я, неразумны, на тваіх руінах
Марна слёзы трачу; заснула Ўкраіна,
Бур’яном укрыта, цвіллю зацвіла,
У балоце, лужы сэрца прагнаіла
30 І ў дупло гнілое гадзін напусціла,
А дзецям надзею ў стэпу аддала.
                         А надзею...
Вецер па полі развеяў,
Хваля морам разнясла.

Няхай жа вецер ўсё разносіць
На неакраеным крыллі!
Няхай жа сэрца плача, просіць
Святое праўды на зямлі.



Чыгрыне, Чыгрыне,
40 Дружа мой адзіны!
Ты праспаў лясы і стэпы
І ўсю Украіну.
Спі ж, павіты гандлярамі,
Покі сонца ўстане,
Покі тыя недалеткі
Падрастуць, гетманы.
Памаліўся б, і я б заснуў...
Дык думкі-закляцці
Рвуцца душу запаліць мне,
50 Сэрца разарваці.
Ды не рвіце, не паліце.
Мо вярну нанова
Маю праўду гаротную
І ціхае слова.
Можа выкую з яго я
Да старога плуга
Новы лемеш і нож востры, -
І ў ярме упруга...
Можа ўзару пералог той,
60 А на пералозе...
Я пасею мае слёзы,
Можа ўзыдуць і вырастуць