Старонка:Geografija Eŭropy. Pradmova Ahlad.pdf/17

Старонка праверана

——— 18 ———

цёмны колер. Пад ім звычайна ляжыць чысты шэры пясок, які дастаў назоў падзолу, бо колерам нагадвае попел, залу. Падзольныя глебы звычайна ня вельмі ўрадлівыя й патрабуюць добрага гною.

Ува Ўсходняй Эўропе па паўднёвай мяжы мяшаных лясоў цягнецца няшырокай істужкай паласа, так званага, лесастэпу. Паласа гэтая цягнецца ад Сярэдняга Днястра на паўночны ўсход да Самарскай Лукі на Волзе. Там сустракаюцца толькі гаі пераважна дубовых дрэў, раскіданыя сярод шырокіх прастораў стэпу. Яшчэ далей на паўднёвы ўсход зьнікаюць апошнія гаі, і да самых берагоў Чорнага ды Азоўскага мора застаецца запраўдны кавыльны стэп. Лета там гарачае, а зіма халодная, клімат сухі, контынэнтавы. Расьліны добра адчуваюць сябе там толькі ўвясну, пасьля таго, як растане сьнег і зробіць зямлю больш-менш вільгатнай. Увясну стэп пакрываецца многалічнымі пярэстымі краскамі: туліпанамі, нарцысамі, лялеямі, касачамі. Большасьць гэтых красак мае пад зямлёй цыбуліну, бульбіну або яшчэ якое падземнае сьцябло, і дзякуючы гэтаму расьліна можа перацярпець халодную зіму, хутка зазелянее ўвясну, адкрасуе, прынясе плады і пасьпее да летняй сьпекі скончыць сваё штогодняе жыцьцё. У пачатку лета пярэстыя краскі выціскаюцца кавылём і іншымі шэра-зялёнымі травамі, а ў сярэдзіне лета

Рыс. 6. — Карта расьліннасьці Эўропы.


Рыс. 6. — Карта расьліннасьці Эўропы.