Зюк (з абурэннем). Я буду вялікім... але я ўжо вялікі - як на мой век. Хочаш хіба сказаць, як буду яшчэ старшым?..
Вінцусь. Але...
Зюк (важна). Напэўна яшчэ не ведаю. Змоладу я хацеў быць уласнікам цукерні... або ўласнікам крам з цацкамі, але цяпер адумаў. Барзджэй што зраблюся міністрам...
Вінцусь. Гэта? У Мінску?
Зюк. Сказаў! Скуль жа ў Мінску будуць міністры, калі ім няма тут чаго рабіць! Міністры жывуць толькі па вялікіх мястох. Ах, браце, што за пекная[1] штука быць міністрам! Убранне, вышыванае золатам, капялюш такі... таксама з золатам...
Вінцусь (са здзіўленнем). Дык ты будзеш выглядаць бязмала як прыдзвер[2] у Гранд-гатэлю?
Зюк. Ого — шмат ляпей! А потым буду мець шмат медалёў. Паначапляю ўсе іх на грудзі — паглядзіш, гэта будзе хораша выглядаць. І будуць да мяне зварочвацца: «Ваша Вяльможнасць, Ваша Эксцэленцыя». (Паказуючы.) «Ваша Вяльможнасць зволіць прыняць?» — «Хто гэта асмеліваецца мяне турбаваць?» — «Гэта турэцкі паўнамоцнік і японскі імператар просяць іх выслухаць. Ваша Вяльможнасць». — «А, добра, гэта што іншае... хай пачакаюць, яго Вяльможнасць вельмі заняты, паліць цыгару». (Сядае на крэсле бокам да гледачоў і ўдае, як бы паліць.)
Вінцусь. А я зраблюся Генрыкам Сянкевічам, куплю сабе шмат паперы і напішу «Патоп», «Крыжакоў»...
Зюк (смеючыся). Разумненькі. Даўно гэта ўжо і без цябе напісана.
Вінцусь. Гэта нічога не шкодзіць, што напісана. Напісана, ды па-польску, а я напішу па-нашаму і по-