-- А я ўжо тут, мяне і шукаць не трэба,--пачуўся голас ззаду. Тарасік трымаў у руках медную конаўку з крынічнай сцюдзёнай вадой. Вада лілася праз край і буйнымі празрыстымі кроплямі падала на зямлю. Хлопцы выцерлі насовачкай губы і пачалі па чарзе піць. Прыемная свежасць пакацілася па горле, і ад таго, як булькала вада ў роце, Тарасіку таксама захацелася піць.
- Добрая вада, малы.
- Крынічная, таму і добрая.
І не ўправіліся выпіць прынесеную ваду, як з двара выбег Тарасікаў сабака. У яго ўзнялася дыбам поўсць, выгнулася спіна, і такі сярдзіты выгляд прымусіў настаражыцца чырвонаармейцаў.
- Дружок, ціха, не кусай,-сказаў Тарасік.
Сабакі абнюхаліся і разышліся.
Тады Тарасік павярнуўся да чырвонаармейцаў і важным голасам сказаў:
- Э, мой сабака разумны. Ён ведае каго кусаць. Яшчэ шчанюком, маленькім такім, як пачаў гадаваць, дык ён ад мяне нікуды не адыходзіць і слухае мяне. Дружок, ідзі сюды...
Сабака падскочыў, падняў пярэднія лапы і лізпуў твар маленькаму таварышу. Ён разумеў голас Тарасіка і адразу ішоў на яго, дзе-б ні быў Тарасік. Гэта і падабалася хлопчыку.
- Зірніце сюды, я даю яму шапку, і так ён пойдзе аж праз усю вуліцу,-выхваляўся Тарасік.
- Добры сабака, што і казаць. А ты вось нам прадай яго,-перадаючы конаўку, сказаў шырокаплечы.
- Ну не. Каб ты яшчэ так папрасіў, можа тады я табе і даў-бы. А прадаваць не буду.
- Ды мы пасмяяліся,-- адказаў другі чырвонаармеец, і яны хуценька павярнулі на сцяжынку, па якой павёў іх