маглі выратаваць яе быстрыя ногі. Але, хоць паляванне Белага Клыка на вавёрак было удачнае, адна акалічнасць перашкаджала яму наядацца уволю. Вавёркі пападаліся рэдка, і Беламу Клыку мімаволі прыходзі лася паляваць на больш дробную дзічыну. Часамі голад рабіўся такім пакутлівым, што Белы Клык не спыняўся перад тым, каб выкапваць мышэй з норак. Не грэбаваў ён і ўступіць у бой з ласкай, такой-жа галоднай і ў тысячу разоў больш раз'юшанай, чым ён сам. Калі голад данімаў яго асабліва жорстка, Белы Клык падкрадваўся бліжэй да агнёў багоў, але блізка да іх не падыходзіў. Ён бегаў па лесе, унікаючы сустрэч з багамі, і абкрадваў сілкі, калі ў іх купападалася дзічына. Аднойчы ён нават абкраў сілок для труса, які быў пастаўлен Шэрым Бабром, а Шэры Бобр у гэты час ішоў, хістаючыся, па лесе і раз-по-раз садзіўся і адпачываў, ледзь пераводзячы дух ад слабасці.
Неяк раз Белы Клык найшоў на маладога ваўка, змучанага і схудалага ад голаду. Калі-б Белы Клык не быў такім галодным, ён, напэўна, адправіўся-б далей з ім і нарэшце ўвайшоў-бы ў воўчую зграю. Але зараз яму не аставалася нічога іншага, як пагнацца за ваўком, разарваць і з'есці яго. Лёс, здавалася, спрыяў Беламу Клыку. Усякі раз, калі недахоп у ежы адчуваўся асабліва востра, ён натрапляў на якую-небудзь здабычу. Шчасце не здраджвала Беламу Клыку нават у тыя дні, калі ён зусім слабеў ад голаду, — ні разу за гэты час ён не папаўся на вочы больш буйным драпежнікам. Аднойчы, падмацаваўшы свае сілы рыссю, якой хапіла на цэлых два дні, Белы Клык сустрэўся з воўчай зграяй. Пачалася доўгая, лютая пагоня, але Белы Клык быў у лепшым стане, чым ваўкі, і нарэшце уцёк ад іх. І ён не толькі ўцёк, але зрабіў вялікі. круг і, вярнуўшыся назад, наткнуўся на аднога са змучаных праследвальнікаў.
Неўзабаве ён пакінуў гэтыя месцы і накіраваўся ў даліну на сваю радзіму. Адшукаўшы ранейшае логава, Белы Клык сустрэў там Кіч. Успомніўшы старое, Кіч таксама пакінула няветлівыя агні багоў і вярнулася ў сваё логава, каб тут парадзіць на свет дзяцей. К таму часу, калі каля логава з'явіўся Белы Клык, з усяго вы-