з ног і распаласаваўшы яму горла, ён адбягаў убок і дазваляў зграі дакончыць пачатую ім справу. К гэтаму часу падбягалі белыя людзі і спаганялі свой гнеў на зграі, а Белы Клык выходзіў сухім з вады. Звычайна ён стаяў з боку і назіраў, як яго таварышоў б'юць каменнямі, палкамі, тапарамі і ўсім, што толькі траплялася людзям пад руку. Белы Клык быў вельмі мудры.
Але яго таварышы таксама сяму таму навучыліся, і Белы Клык не адставаў ад іх. Яны зразумелі, што самая пацеха пачынаецца ў тую хвіліну, калі параход прыстае да берагу. Пасля таго як два-тры сабакі, якія галі з парахода на бераг, былі разарванымі, белыя людзі заганялі астатніх назад і пачыналі бязлітасна распраўляцца. Адзін белы, на вачах якога разарвалі на дробныя кавалачкі яго сабаку-сетэра, выхапіў рэволь вер. Ён стрэліў шэсць разоў запар, і шэсць сабак з зграі павалілася ў непрытомнасці, -яшчэ адна праява магутнасці, якая глыбока запала ў сазнанне Белага Клыка.
Белы Клык захапляўся ўсім гэтым. Ён не любіў сваіх субратаў і заўсёды ўхітраўся аставацца ў такіх выпадках цэлым. На першых парах бойкі з сабакамі белых людзей былі для яго забавай. Потым ён узяўся за гэта як належыць. Іншай справы ў яго не было. Шэры Бобр заняўся гандлем, багацеў. і Белы Клык сланяўся на прыстані, чакаючы разам са зграяй бяспутных індзейскіх сабак прыбыцця параходаў. Як толькі параход прычальваў да берага, пачыналася пацеха. К таму часу, калі белыя людзі маглі апамятацца ад здзіўлення, сабачая зграя разбягалася ў розныя бакі. Пацеха канчалася да наступнага парахода.
Аднак, Белага Клыка нельга было лічыць членам сабачай зграі. Ён не змешваўся з ёй, трымаўся ў баку, ніколі не трацячы сваёй незалежнасці, і сабакі нават баяліся яго. Праўда, ён дзейнічаў з імі заадно. Ён пачынаў сваю сварку з чужымі сабакамі, а астатнія чакалі воддаль. Але як толькі праціўнік быў звалены з ног, сабакі кідаліся і даканчвалі яго. Аднак, правільна і тое, што Белы Клык зараз-жа ўцякаў, прадастаўляючы зграі атрымліваць пакаранне ад разгневаных багоў.
Для таго, каб распачаць такую сварку, не трэба