ён ведаў цану Беламу Клыку,-лепшага ездавога сабак і лепшага важака ў яго ніколі не было. Другога такога сабаку ні на Макензі, ні на Юконе не знойдзеш. Белы Клык майстар біцца. Разарваць сабаку яму вельмі лёгка, — усёроўна, што чалавеку камара раздушыць. (Вочы ў Прыгажуна Сміта заблішчэлі пры гэтых словах, і ён з прагнасцю аблізаў свае тонкія губы). Не, Шэры Бобр не прадасць ні за якія грошы Белага Клыка.
Але Прыгажун Сміт добра ведаў індзейцаў. Ён пачаў часта наведваць шэрага Бабра і кожны раз прыносіў за пазухай цёмную бутэльку. Віскі мае адну магутную ўласцівасць-яна ўзбуджае прагнасць. І гэтая прагнасць з'явілася ў шэрага Бабра. Яго ўспалёныя нутранасці і апечаны страўнік патрабавалі ўсё больш і больш гэтай пякучай вадкасці і, ачумеўшы ад яе дашчэнту, Шэры Бобр гатоў быў на што хочаце, толькі-б раздабыць гэты рэдкі напітак. Грошы, набытыя ад продажу футры, рукавіц і макасін, пачалі таяць. Іх рабілася ўсё менш і менш, і чым больш пусцеў мяшок, у якім яны захоўваліся ў шэрага Бабра, тым ён рабіўся трывожным.
Нарэшце, усё знікла — і грошы, і тавары, і спакой. У шэрата Бабра асталася толькі адна прагнасць, страшэнная прагнасць, якая расла з кожнай хвілінай. І тады Прыгажун Сміт зноў пачаў гутарку аб продажы Белага Клыка; але на гэты раз цана вызначалася ўжо не доларамі, а бутэлькамі віскі, і Шэры Бобр прыслухаўся да прапановы больш уважліва.
— Здолееш злавіць — сабака твой, — было яго апошняе слова.
Бутэлькі перайшлі да прадаўца, але праз два дні Прыгажун Сміт сказаў шэраму Бабру:
— Злаві сабаку.
Вярнуўшыся аднаго разу ўвечары дамоў, Белы Клык з палёгкай уздыхнуўшы лёг каля палаткі. Страшнага белага бога не было. За апошнія дні ён усё больш і больш чапляўся да Белага Клыка, і той палічыў за лепшае на гэты час пакінуць лагер. Ён не ведаў, якую небяспеку тояць у сабе рукі гэтага чалавека. Але ён адчуваў нешта нядобрае і парашыў трымацца ад іх як мага далей.