Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/128

Гэта старонка была вычытаная

Прышоўшы ў форт, Прыгажун Сміт моцна прывязаў Белага Клыка і лёг спаць. Белы Клык прачакаў гадзіну. Затым ён узяўся за рамень і праз якія-небудзь дзесяць секунд апынуўся на волі. Белы Клык не траціў дарэмна часу. Рамень быў перарэзаны наўскасяк, як нажом. Глянуўшы на форт, Белы Клык натапырыўся і зарыкаў. Затым ён павярнуўся і пабег да палаткі Шэрага Бабра. Ён не быў абавязан слухацца чужога і страшнага бога. Ён аддаў усяго сябе Шэраму Бабру і лічыў, што ніхто другі, апрача Шэрага Бабра, не можа валодаць ім.

Усё тое, што было раней, паўтарылася ноў, але з некаторай розніцай. Шэры Бобр зноў прывязаў яго на рамень і раніцой адвёў ад Прыгажуна Сміта. З гэтага моманту справы набылі некалькі іншы абарот Прыгажун Сміт адлупцаваў яго. Беламу Клыку, які на гэты раз быў моцна прывязаны, не аставалася нічога іншага, як кідацца ў бяссільнай лютасці цярпець пакаранне. Прыгажун Сміт пусціў у ход палку і хлыст, і такіх пабояу Беламу Клыку не давялося перанесці яшчэ ні разу ў жыцці. Нават тая лупцоўка, якую калісьці даўно ён зазнаў ад Шэрага Бабра, была глупствам у параўнанні з тым, што давялося перанесці цяпер.

Прыгажун Сміт захапляўся пабоямі. Ён з прагнасцю глядзеў на сваю афяру, і вочы яго запальваліся цьмяным агнём, калі Белы Клык выў ад болю і рыкаў у бяссільнай ярасці пасля кожнага ўдару палкай або хлыстом.

Прыгажун Сміт быў бязлітасным, як бываюць бязлітаснымі толькі палахліўцы.

Пакорліва зносячы ад людзей удары і лаянку, ён спаганяў сваю злабу на слабейшых істотах.

Усё жывое любіць уладу, і Прыгажун Сміт не з'яўляўся выключэннем.

Ён скарыстоўваў бездапаможнасць жывёл. Але Прыгажуна Сміта нельга было вінаваціць у гэтым, ён уступіў у жыццё са скаверканым целам і з розумам звера. З такога матэрыялу ён быў створан, і свет груба ўціскаў яго ў форму.

Белы Клык ведаў, за што яго б'юць. Калі Шэры Бобр прывязаў яго на рамень і перадаў прывязь у рукі Прыгажуна Сміта, Белы Клык зразумеў, што яго бог