Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/133

Гэта старонка была вычытаная

дзелі на яго, совалі палкі праз рашотку, прымушалі яго рыкаць і смяяліся над яго злосцю.

Гэтыя людзі выклікалі ў Белым Клыку такую ярасць, якой не мысліла надзяліць яго і сама Прырода. Аднак, Прырода дала яму здольнасць прыстасоўвацца. Там, дзе іншая жывёліна пакарылася-б, Белы Клык прыстасоўваўся да акалічнасцей і прадаўжаў жыць, не ламаючы сваёй упартасці. Магчыма, што Прыгажуну Сміту і ўдалося-б зламаць Белага Клыка, але пакуль што стараннасць яго не мела поспеху.

Калі Прыгажуну Сміту сядзеў д'ябал, то ў Белым Клыку сядзеў другі, і абодва яны шалелі адзін супроць аднаго. Раней у Белага Клыка хапала разважлівасці на тсе, каб пакарацца чалавеку, які трымае палку ў руцэ; цяпер-жа разважлівасць яго пакінула. Адзін выгляд Прыгажуна Сміта прыводзіў яго шаленства. калі яны наляталі адзін на аднаго і палка заганяла Белага Клыка ў куток клеткі, ён і тады не пераставаў рыкаць і вышчараць зубы. Супакоіць яго было немагчыма. Прыгажун Сміт мог біць Белага Клыка як толькі хацеў, той не здаваўся; і калі чалавек пераставаў біць і адыходзіў, услед яму далятаў задзірысты рык, або Белы Клык кідаўся на пруты клеткі, выючы ад бушаваўшай у ім нянавісці.

Калі параход прыбыў у Даусон, Белага Клыка звялі на бераг. Але і ў Даусоне ён жыў як і раней на вачах ва ўсіх, у клетцы, якая заўсёды была акружана цікаўлівымі. Прыгажун Сміт выставіў напаказ свайго «баявога ваўка», і людзі плацілі па пяцьдзесят цэнтаў залатым пяском, каб паглядзець на яго. У Белага Клыка не было ні хвіліны спакою. Калі ён спаў, яго будзілі вострай палкай, каб гледачы атрымалі поўнае задавальненне за свае грошы. А для таго каб зрабіць прадстаўленне яшчэ больш цікавым, Белага Клыка заўсёды трымалі ў стане лютай злосці.

Але горш за ўсё была тая атмасфера, у якой ён жыў. На яго глядзелі, як на самага страшнага звера, і гэтыя адносіны людзей прасочваліся да Белага Клыка праз пруты клеткі. Кожнае слова, кожны асцярожны рух пераконвалі яго ў тым, наколькі страшна людзям яго ярасць. Гэта толькі падлівала масла ў