Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/159

Гэта старонка была вычытаная

шымі сабакамі. Але гэтая спроба пацярпела няўдачу, і Белы Клык здагадаўся ў чым справа, толькі тады, калі Уідон Скот сам надзеў на яго вупраж і сам павёў сані. Белы Клык зразумеў: гаспадар хоча, каб Мэт кіраваў ім таксама, як і іншымі сабакамі.

У кландайскіх саней, у адрозненне ад тых, на якіх ездзяць на Макензі, ёсць палазы. Спосаб запрэжкі тут таксама зусім іншы. Сабакі бягуць гуськом у падвойных пастронках, а не разыходзяцца веерам. І тут, на Кландайцы, важак сапраўды з'яўляецца важаком. На першае месца выбіраюць самага кемлівага і самага дужага сабаку, якога баіцца і слухаецца ўся запрэжка. Як і належала чакаць, Белы Клык неўзабаве дабіўся гэтага месца. Пасля многіх клопатаў Мэт зразумеў, што на меншае той не згодзіцца. Белы Клык сам выбраў гэтае месца, і Мэт, не саромячыся ў выразах, пацвердзіў правільнасць яго выбару пасля першай-жа спробы. Бегаючы цэлы дзень у запрэжцы, Белы Клык не забываў і пра тое, што ўначы трэба пільнаваць гаспадарскае дабро. Такім чынам, ён верай і праўдай служыў Скоту, у якога ва ўсёй запрэжцы не было больш каштоўнага сабакі, чым Белы Клык.

— Калі ўжо вы дазволіце мне сказаць сваю думку, — загаварыў неяк Мэт, — то паведамлю вам, што з вашага боку было вельмі разумна даць за гэтага сабаку паўтараста долараў. Спрытна вы абдурылі Прыгажуна Сміта, ужо не кажучы пра тое, што і па фізіяноміі яму заехалі.

Шэрыя вочы Уідона зноў запаліліся гневам, і ён сярдзіта прамармытаў: «Быдла».

Позней вясной Белага Клыка напаткала вялікае гора. Раптам, без усякага папярэджання, таспадар знік. Уласна кажучы, папярэджанне было, але Белы Клык не меў вопыту ў такіх справах і не ведаў, чаго трэба чакаць ад чалавека, які пакуе свае чамаданы. Пазней ён успомніў, што пакаванне рэчаў было напярэдадні ад'езду таспадара; але тады ў яго не з'явілася ніякага падазрэння. Увечары ён, як і заўсёды, чакаў яго прыходу. Упоўнач узняўся вецер, і Белы Клык схаваўся ад холаду за домам. Там ён ляжаў, напалову дрэмлючы, напалову пільнуючы, і прыслухоўваючыся чулым вухам, каб злавіць першыя гукі знаёмых крокаў. Але