ў дзве гадзіны ночы непакой выгнаў Белага Клыка з-за дома, ён скруціўся клубком на халодным ганку і пачаў чакаць далей.
Гаспадар не прыходзіў. Раніцой дзверы адчыніліся, і на ганак вышаў Мэт. Белы Клык тужліва паглядзеў на яго. У Белага Клыка не было іншага спосабу, каб запытаць пра тое, што яму так хацелася ведаць. Дні ішлі за днямі, а таспадар не з'яўляўся. Белы Клык, які не ведаў да гэтага часу, што такое хвароба, захварэў. Ён так дрэнна сябе адчуваў, што Мэту прышлося нарэшце ўзяць яго ў дом. Апрача таго, у сваім пісьме да гаспадара Мэт прыпісаў некалькі радкоў, прысвечаных Беламу Клыку.
Атрымаўшы місьмо ў Сёркл-сіці, Уідон Скот прачытаў наступнае:
"Пракляты воўк адмаўляецца працаваць. Нічога не есць. Зусім прыціх. Сабакі не даюць яму праходу. Хоча ведаць, куды вы падзеліся, а я не умею расмлумачыць яму. Думаю, што ён хутка здохне".
Мэт пісаў праўду. Белы Клык перастаў есці, страціў бадзёрасць і дазваляў сабакам кусаць сябе. У пакоі ён ляжаў на падлозе каля печы, страціўшы ўсякую цікавасць да яды, да Мэта, да ўсяго на свеце. Мэт мог гаварыць з ім ласкава, мог крычаць на яго, вынікі атрымліваліся адны і тыя-ж: Белы Клык узнімаў на яго свой цьмяны позірк, а затым зноў схіляў галаву на пярэднія лапы.
Але аднойчы ўвечары, калі Мэт, седзячы за сталом, громкім шэптам, варушачы губамі, чытаў нешта, увагу яго прыцягнула ціхае вішчанне Белага Клыка. Белы Клык устаў з месца, натапырыў вушы, гледзячы на дзверы, і ўважліва прыслухоўваўся. Праз хвіліну Мэт пачуў крокі. Дзверы адчыніліся, і ўвайшоў уідон Скот. Яны прывіталіся. Затым Скот азірнуўся навокал.
— А дзе воўк? — запытаў ён.
Белы Клык стаяў на сваім месцы, каля печы. Ён не кінуўся наперад, як гэта зрабіў-бы ўсякі іншы сабака, а стаяў, глядзеў на гаспадара і чакаў.
— Ды вы толькі паглядзіце на яго! — усклікнуў Мэт. — Ён хвастом віляе!
Уідон Скот вышаў на сярэдзіну пакоя, у той-жа самы час падзываючы Белага Клыка да сябе. Той не