крок і спыніўся. Ён глядзеў на яе ўважліва і недаверліва, але па ўсяму было відаць, што яго цягне да ваўчыцы. А яна як быццам усміхалася яму, хутчэй спачувальна, чым пагражаюча, скалячы зубы. Ваўчыца некалькі разоў гулліва падскочыла і спынілася. Аднавухі пайшоў да яе, усё яшчэ баючыся, насцярожана, задраўшы хвост, натапырыўшы вушы і высока падняўшы галаву.
Ён паспрабаваў абнюхаць яе, але ваўчыца адступіла назад, хітра заігрываючы з ім. Кожны раз, як ён рабіў крок уперад, яна адступала назад. і так, крок за крокам, ваўчыца вабіла Аднавухага за сабой, усё далей ад абароны людзей. Раз як быццам няясная падазронасць пранеслася ў яго ў галаве. Аднавухі павярнуў галаву і паглядзеў на перакуленыя сані, на сваіх таварышоў па запрэжцы і на клікаўшых яго людзей. Але калі што-небудзь падобнае і мілыганула ў галаве ў сабакі, ваўчыца ўмомант развеяла ўсе яго падазрэнні; яна падышла, на адзін момант дакранулася да яго носам, а потым зноў пачала, гуляючы, адыходзіць усё далей і далей ад наступаўшага на яе Аднавухага.
Тым часам Біл успомніў аб стрэльбе. Але яна ляжала пад санямі, і пакуль Генры дапамог яму раза. браць паклажу, Аднавухі і ваўчыца так блізка падышлі адзін да аднаго, што страляць на такой адлегласці было рызыкоўна.
Надта позна зразумеў Аднавухі сваю памылку. Яшчэ не дагадваючыся, у чым справа, Біл і Генры бачылі, як ён павярнуў і кінуўся бегчы ў кірунку да іх. Яны ўбачылі штук дванаццаць схудзеўшых шэрых ваўкоў, якія імчаліся пад прамым вуглом да дарогі, наперарэз Аднавухаму. У адзін момант ваўчыца пакінула ўсю сваю гуллівасць і здрадлівасць. З ровам кінулася яна на Аднавухага. Той адкінуў яе плячом, пераканаўся, што зваротны шлях адрэзан, і, усё яшчэ спадзяючыся дабегчы да саней, змяні кірунак і кінуў. ся да іх па круту. З кожнай хвілінай ваўкоў рабілася ўсё больш і больш. Ваўчыца, не адстаючы, неслася за сабакам, трымаючыся на адлегласці аднаго прыжка ад яго.
— Куды ты? — раптам крыкнуў Генры, схапіўшы таварыша за плячо.