іх дакранання. Ён не забыў дзіцячай бязлітаснасці і дэспатызма, з якімі яму даводзілася сутыкацца ў індзейскіх пасёлках. і калі Уідон і Мод у першы раз падышлі да яго, ён засцерагальна зарыкаў і злосна бліснуу на іх вачыма. Удар кулаком і прарэзлівы вокрык гаспадара прымусілі Белага Клыка падпарадкавацца іх ласкам, хоць ён не пераставаў бурчэць, пакуль маленькія рукі гладзілі яго, і ў бурчэнні гэтым не чулася ласкавай ноткі. Пазней, заўважыўшы, што хлопчык дзяўчынка мелі вялікую цэннасць у вачах гаспадара, ён дазваляў ім гладзіць сябе, ужо не чакаючы ўдару і рэзкага вокрыку.
Усё-ж Белы Клык не ўмеў выказваць сваіх пачуццяў. Ён падабаўся дзецям гаспадара з адкрытай неахвотай і цярпеў іх прычэпліванні, як церпяць пакутлівую аперацыю. Канчаткова страціўшы цярпенне, ён уставаў і з рашучым выглядам адыходзіў прэч. Але неўзабаве дзеці пачалі нават падабацца Беламу Клыку, хоць ён ўсё яшчэ ніяк не выказваў сваіх адносін да іх. Ён ніколі не падыходзіў да дзяцей сам, але і не ўцякаў ад іх, а чажаў, калі яны падыйдуць. А яшчэ праз некаторы час дарослыя пачалі заўважаць, што ўбачыўшы дзяцей у вачах Белага Клыка з'яўляецца задаволенае выражэнне, якое ўступае месца чамусьці накшталт лёгкай дасады, як толькі дзеці пакідаюць яго для іншых забаў.
Натура Белага Клыка паступова ўзбагачалася, але ўсё гэта патрабавала часу. Наступнае месца пасля дзяцей Белы Клык адводзіў суддзі Скоту. Тлумачылася гэта двума прычынамі: па-першае, гаспадар, відавочна, вельмі цаніў яго, па-другое, суддзя Скот быў чалавек стрыманы. Белы Клык любіў ляжаць ля яго ног, калі той чытаў газету на прасторнай тэрасе. Позірк ці слова, зрэдку кінутыя ў бок Белага Клыка, казалі яму, што суддзя Скот заўважае яго прысутнасць і ўмее даць адчуць гэта, не робячыся дакучлівым. Але ўсё гэта рабілася, калі гаспадара не было паблізу. Як толькі ён паказваўся, як увесь астатні свет пераставаў існаваць для Белага Клыка.
Белы Клык дазваляў усім членам сям'і Скота гладзіць і лашчыць сябе, але ні да кога з іх ён не адносіўся так, як да гаспадара, ніякія ласкі не маглі выклікаць любоўных нотак у яго бурчэнчі, і як ні старалася ўся чэлядзь