кова. Белы Клык меркаваў па ім, добра ён зрабіў ц не, прыстасоўваў да яго свае паводзіны, суразмяра учынкі. Голас гэты служыў яму компасам, па якому ён накіроўваў свой шлях, компасам, які дапамагаў яму знаёміцца з новай краінай і новым жыццём.
На поўначы сабака быў адзінай хатняй жывёлай. Усе астатнія жылі ў Лясной Глушы і з'яўляліся законнай здабычай кожнага сабакі, калі толькі ён мог з ёй справіцца. У свой час Белы Клык заўсёды здабываў сабе ежу паляваннем. Ён не падазраваў, што на Поўдні справа абстаіць інакш, але пераканацца ў гэтым давялося ў самым пачатку свайго прабывання ў даліне Санта-Клара. Сноўдаючыся неяк на досвітку каля дома, ён вышаў з-за вугла і наткнуўся прама на курыцу, якая ўцякла з птушынага двара. Зусім зразумела, што Беламу Клыку захацелася з'есці яе. Прыжок, заблішчэўшыя зубы, спалоханае кудахтанне — і адважная падарожніца апынулася ў яго пашчы. Курыца была добра адкормленая, тлустая і далікатная на смак; Белы Клык аблізнуўся і парашыў, што яда папалася нядрэнная.
У гэты-ж дзень ён натрапіў каля канюшні яшчэ на адну зблуджаную курыцу. На паратунак ёй прыбег конюх. Не ведаючы пароды Белага Клыка ён захапіў з сабо для застрашэння тонкі дубец. Пасля першага-ж удару Белы Клык пакінуй курыцу і кінуўся на чалавека. Яго можна было-б спыніць палкай, але не дубцом. Белы Клык прыняў другі ўдар, што сустрэў яго на сярэдзіне прыжку, моўчкі, не задрыжэўшы ад болю. Конюх ускрыкнуў, адхіснуўся назад ад сабакі, які скочыў яму на горла, упусціў дубец, схапіўся за шыю рукамі. У выніку рука яго была распаласавана ад локця ўніз да самай касці.
Конюх страшэнна перапалохаўся. Яго ашаламіла не столькі злосць Белага Клыка, сколькі бясшумнасць яго нападу. Усё яшчэ не адымаючы пакусанай і пакрытай крывёй рукі ад твара і горла, ён пачаў адступаць да хлява. Калі-б не з'явілася на сцэне Коллі, яму было-б дрэнна. Коллі выратавала конюху жыццё, таксама як у свой час яна выратавала жыццё дзіку. Не памятаючы сябе ад гневу, яна кінулася на Белага Клыка. Яна мела рацыю. Яна была разумней дапусціўшых памылку багоў. Усе яе падазрэнні апраўдаліся.