Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/31

Гэта старонка была вычытаная

ліну на часткі — жыўцом, не чакаючы, пакуль ён перастане змагацца.

Ежы было уволю. Лось важыў звыш васьмісот фунтаў — па дваццаць фунтаў на кожную глотку стаі. Калі ваўкі са здзіўляючай вытрымкай маглі пасціцца, то хуткасць, з якой яны пажыралі ежу, была не менш дзіўнай, і неўзабаве ад прыгожай, поўнай сіл жывёліны, якая сустрэлася некалькі гадзін таму назад са стаяй, асталося толькі некалькі раскіданых па снезе касцей.

Цяпер ваўкі падоўгу адпачывалі і спалі. Насыціўшыся, маладзейшыя самцы пачалі сварыцца і біцца, і гэта не спынялася на працягу ўсіх астатніх дзён, якія надышлі перад распадам стаі. Голад скончыўся. Ваўкі дайшлі да багатых дзічынай месц, і хоць яны ўсё яшчэ палявалі стаяй, але дзейнічалі ўжо з вялікай асцярожнасцю, адразаючы ад невялікіх ласіных стадаў, якія пападаліся ім па дарозе, цельных самак або старых хворых лосяў.

І вось надышоў дзень, калі ў гэтай краіне багатай дзічынай воўчая стая разбілася на дзве. Ваўчыца, малады важак, які бег злева ад яе, і аднавокі, што бег справа, павялі сваю палову стаі на ўсход, у кірунку да ракі Макензі, праз мясцовасць, дзе было шмат азёр. Палова стаі, якая засталася з імі, памяншалася з кожным днём. Ваўкі разбіліся на пары — самец з самкай. Часам вострыя зубы саперніка адганялі прэч якога-небудзь адзінокага ваўка. І, нарэшце, яны асталіся ўчатырох — ваўчыца, малады важак, аднавокі і дзёрзкі трохгодак.

Ваўчыца к гэтаму часу проста разлютавала. Сляды яе зубоў былі ва ўсіх трох ухажвальнікаў. Але ваўкі ні разу не адказалі ёй тым-жа, ні разу не паспрабавалі абараняцца. Яны толькі падстаўлялі плечы пад яе самыя лютыя укусы і, круцячы хвастамі, драбязілі вакол ваўчыцы, стараючыся ўціхамірыць яе гнеў. Але калі ў адносінах да самкі ваўкі здаваліся ўвасабленнем лягоднасці, то ў адносінах адзін да аднаго яны былі ўвасобленая злосць. Лютасць трохгодка перайшла усе межы. Ён падляцеў да старога ваўка з боку яго сляпога вока і на кавалачкі разарваў яму вуха. Але сівы стары, які бачыў толькі адным вокам, заклікаў на дапамогу супроць маладосці і сілы ўсю сваю доўгалет-