Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/41

Гэта старонка была вычытаная

ства. Гэты інстынкт выражаўся ў страху, які прымушаў яе гнаць Аднавокага ад вытвараных ім ваўчанят.

Між іншым, ніякай небяспекі і не было. Стары воўк у сваю чаргу адчуў загад інстынкта, які перайшоў да яго ад яго бацькоў. Не задумваючыся над ім, не стараючыся даць яму якое-небудзь тлумачэнне, ён адчуваў яго ўсёй сваёй істотай і, паслухаўшы голасу інстынкта, папросту павярнуўся спіной да свайго нованароджанага сямейства і адправіўся на пошукі ежы.

За пяць-шэсць міль ад логава ручай разгаліноўваўся, і абодва яго рукавы пад прамым вуглом паварачвалі да гор. Воўк пайшоў удоўж левага рукава і натрапіў на след. Абнюхаўшы след і пераканаўшыся, што сляды зусім свежыя, ён прынік да зямлі і зірнуў у тым кірунку, куды яны вялі. Потым ён асцярожна павярнуўся і пабег удоўж правага рукава. Сляды былі значна большыя чым яго ўласныя, і ён ведаў, што там, куды яны прывядуць, надзея на здабычу малая.

Прабегшы з поўмілі ўдоўж правага рукава, ён зла. віў сваім чуллівым вухам, як нечыя зубы грызуць дрэвы. Падкраўшыся бліжэй, ён убачыў, што гэта быў дзікабраз, які тачыў зубы аб кару, стаўшы парад дрэвам на заднія лапы. Аднавокі асцярожна падкраўся да яго, не спадзяючыся, між іншым, на удачу. Ён ведаў гэтага звера, хоць так далёка на поўначы дзікабразы яму не трапляліся, і за ўсё сваё жырцё ён ні разу не пакаштаваў іх мяса. Але вопыт навучыў ваўка, што бывае ў жыцці шчасце або удача, і ён прадаўжаў падбірацца да дзікабраза. Цяжка ўгадаць, чым скончыцца гэтая сустрэча, бо зыход барацьбы ніколі нельга ведаць загадзя.

Дзікабраз скруціўся клубком, яго доўгія вострыя іголкі тырчэлі ва ўсе бакі, і нападзенне было цяпер немагчымым. У маладосці Аднавокі ткнуйся аднойчы ў такі-ж самы безжыццёвы са знешняга выгляду клубок іголак і нечакана атрымаў удар хвастом па носе. Адна іголка так і асталася тырчэць у яго ў мордзе, прыносячы пякучы боль, і вышла з раны толькі праз некалькі тыдняў. Таму ён лёг, уладзіўшыся больш зручна і трымаючы нос на адлегласці цэлага фута ад хваста дзікабраза. Замёршы ў такім стане, ён прыгатаваўся чакаць. Хто ведае? Усё можа здарыцца. Раптам дзікабраз раскруціцца. Раптам выпадзе магчы-