Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/43

Гэта старонка была вычытаная

дзікабразам, — за абодвума звярамі, поўнымі жыцця і ўся асаблівасць гэтай ігры заключалася для аднаго боку у тым, каб з'есці другі, а для таго — каб не быць з'едзеным.

І стары воўк, Аднавокі, схаваўшыся за дрэвамі, таксама прымаў удзел у гэтай ігры, спадзяючыся, што выпадак дапаможа і ён атрымае ежу, неабходную яму, каб жыць.

Мінула поўгадзіны, мінула гадзіна; усё аставалася па-ранейшаму. Клубок іголак захоўваў поўную нерухомасць, і яго лёгка можна было палічыць за камень; рысь ператварылася ў статую з мрамара; а Аднавокі — той здаваўся мёртвым. Аднак, усе трое жылі такім напружаным жыццём, напружаным амаль да адчування фізічнага болю, што наўрад ці калі-небудзь даводзілася ім адчуваць у сабе столькі жыцця, як зараз, калі целы іх здаваліся закамянелымі.

Аднавокі ледзь паварушыўся і назіраў далей з яшчэ большай цікаўнасцю. Адбыліся нейкія перамены. Дзікабраз нарэшце парашыў, што вораг яго пакінуў. Па вольна, асцярожна пачаў ён раскручваць сваю непранікальную броню. Яго не трывожыла ніякае падазрэнне. Калючы клубок павольна-павольна раскруціўся і выпрастаўся. Аднавокі адчуў, што рот у яго напаўняецца слюнай, бачачы жывую дзічыну, якая ляжала перад ім, як гатовы пачастунак.

Яшчэ не паспеўшы як належыць раскруціцца, дзікабраз заўважыў свайго ворага. І ў гэты момант рысь ударыла яго.

Удар быў хуткі, як маланка. Лапа з моцнымі кіпцюрамі, сагнутымі, як у драпежнай птушкі, распарола да лікатнае бруха і зараз-жа адскочыла назад. Калі-б дзікабраз раскруціўся ва ўсю даўжыню або заўважыў ворага на якую-небудзь дзесятую долю секунды пазней, лапа асталася-б непашкоджанай; але ў той момант, калі рысь аддзёрнула лапу, дзікабраз ударыў яе збоку хвастом і ўсадзіў у яе вострыя іголкі.

Усё адбылося адначасова — удар, удар у адказ, перадсмяротны віск дзікабраза і крык параненай вялікай кошкі, ашаломленай болем. Аднавокі прыўзняўся, натапырыў вушы і выцягнуў хвост, які дрыжэў ад узбу джэння. Злосць затуманіла рысі галаву. Яна з ярасцю накінулася на звера, які прычыніў ёй такі боль. Але