дзікабраз, скавычачы і рохкаючы, цягнучы за сабой выпаўшыя з распоратага бруха ўнутранасці і спра буючы скруціцца ў клубок, яшчэ раз махнуў хвастом, і вялікая кошка зноў завыла ад нечаканага болю. Яна пачала адступаць задам, не перастаючы чхаць; нос яе, увесь абтыканы іголкамі, быў падобен да велізарнай падушкі для шпілек. Рысь драпала нос лапамі, стараючыся вызваліцца ад гэтых пякучых, як агонь, стрэл, уткнулася мордай у снег, цёрлася аб галінкі, не спыняючы скакаць ва ўсе бакі — уперад, назад, направа, налева, не памятаючы сябе ад страшэннага болю і страху.
Яна ўвесь час чхала і сударажна біла сваім кароткім хвастом. Потым прыжкі яе спыніліся, і яна заціхла. Аднавокі сачыў за ёй. Ён нават уздрыгануўся і натапырыўся, калі рысь раптам з дзікім выццём узнялася высока ў паветры. Яна кінулася па сцежцы, пры кожным прыжку прарэзліва выючы. І толькі тады, калі рысь, якая ляцела куляй, знікла і выццё яе замёрла удалечыні, Аднавокі адважыўся выйсці уперад. Ён ішоў з такой асцярожнасцю, нібы увесь снег быў засыпан іголкамі, гатовымі кожную хвіліну ўпіцца ў мяккія падушкі яго лап. Дзікабраз сустрэў з'яўленне ваўка лютым віскам і лясканнем доўгіх зубоў. Ён зноў ухітрыўся скруціцца, але гэта ўжо не быў ранейшы непранікальны клубок; папсаваныя мускулы не слухалі яго. Ён быў раздзёрты амаль папалам і зыходзіў крывёй.
Аднавокі хапаў пашчай і з асалодай глытаў акрываўлены снег. Пасля такога ўзбуджаючага сродку голад яго толькі ўзмацніўся; але ён нездарма пажыў на свеце і заўсёды памятаў аб асцярожнасці. Трэба было вычакаць час. Ён лёг і пачаў чакаць, а дзікабраз скрыгатаў зубамі, рохкаў, скуголіў і ціха вішчэў. Праз некалькі хвілін Аднавокі заўважыў, што іголкі дзікабраза паволі апускаюцца і па ўсяму яго целе прабягаюць дрыжыкі. Потым дрыжыкі адразу спыніліся. Доўгія зубы ляснулі ў апошні раз, іголкі апусціліся, цела абмякла і больш ужо не рухалася.
Нясмелым, палахлівым рухам лапы Аднавокі расцянуў дзікабраза ва ўсю даўжыню і перавярнуў яго на спіну. Нічога не здарылася. Дзікабраз быў мёртвым. Пасля ўважлівага агляду воўк асцярожна ўзяў яго ў