лапу, якая умела прытаптаць яго да зямлі і хуткім дакладна разлічаным рухам перакаціць у куток. Так упершыню ён адчуу боль і навучыўся ўнікаць яго, спачатку баючыся падвяргаць сябе такой небяспецы, а потым, перастаўшы баяцца, навучыўся выкручвацца і ўцякаць ад пакарання. Гэта ўжо былі свядомыя ўчынкі вынік з'явіўшайся здольнасці абагульняць з'явы свету. Да гэтага часу ён унікаў болю несвядома, таксама несвядома, як і лез да святла. Але цяпер ён унікаў болю таму, што ведаў, што такое боль.
Ён быў вельмі лютым ваўчком. І такімі-ж былі яго браты і сёстры. Нічога іншага і нельга было чакаць. Бо ён быў драпежнікам і паходзіў з пароды драпежнікаў, якія жывіліся мясам. Малако, якое ён ссаў з першага-ж дня ледзь мігцеючага жыцця, перараблялася з мяса; і цяпер, калі яму споўніўся месяц і вочы яго ужо цэлы тыдзень былі расплюшчанымі, ён таксама пачаў есці мяса, напалову перажаванае ваўчыцай і выплюнутае назад для пяці падросшых ваўчанят, якім ужо нехапала малака.
Але ён рабіўся самым лютым ваўчком з усяго вывадка. Рыканне атрымлівалася ў яго больш хрыплым і гучным. Прыпадкі яго шчанячай ярасці былі страшнейшыя, чым у астатніх ваўчанят. Ён першы наву. чыўся спрытным ударам лапы перакульваць наўзніч сваіх братоў і сясцёр. І ён-жа першы схапіў другое ваўчанё за вуха і пачаў тузаць і цягаць яго ўзад і уперад, шалёна рыкаючы праз сціснутыя пашчэнкі. І ўжо, зразумела, ён больш за ўсіх іншых ваўчанят турбаваў матку, якая старалася адагнаць свой вывадак ад уваходу ў пячору.
Святло з кожным днём усё больш і больш вабіла да сябе шэрага ваўчка. Ён увесь час пускаўся ў падарожжы, накіроўваючыся да ўваходу ў пячору, і таксама увесь час яго адцягвалі назад. Праўда, ён не ведаў, што гэта быў уваход. Ён не падазраваў аб існаванні розных уваходаў і выхадаў, якія вядуць з аднаго месца ў другое. Ён наогул не меў разумення аб існаванні іншых месц, ужо не кажучы аб спосабах дабрацца туды. Таму ўваход у пячору здаваўся яму сцяной-сцяной святла. Чым сонца было для жывучых на волі, тым для яго была гэтая сцяна, — сонцам яго свету. Яна вабіла яго да сябе, як агонь вабіць ма-