Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/56

Гэта старонка была вычытаная

ляцеўшы праз лісцё і галінкі, апынуўся прама ў гняздзе, дзе сядзелі сем птушанят курапаткі.

Яны запішчалі, і ваўчок спачатку спалохаўся. Затым, заўважыўшы, што птушаняты зусім маленькія, ён пасмялеў. Птушаняты рухаліся. Ён прыціснуў аднаго лапай, і той заварушыўся яшчэ мацней. Ваўчку гэта вельмі спадабалася. Ён абнюхаў птушанё. Узяў яго у рот. Птушанё білася і ласкатала яму язык. У тую-ж хвіліну ваўчок адчуў голад. Пашчэнкі яго сціснуліся. Далікатныя костачкі хруснулі, і цёплая кроў пабегла яму у рот. Яна аказалася вельмі смачнай. Гэта была дзічына, такая-ж дзічына, якую яму прыносіла маці, толькі значна смачнейшая, таму што яна была жывая. Ваўчок з'еў птушанё і спыніўся толькі тады, калі пакончыў з усім вывадкам. Пасля гэтага ён аблізнуўся, таксама, як гэта рабіла яго маці, і пачаў выбірацца з куста.

Яго сустрэў крылаты віхор. Їмклівы націск і лютыя удары крылляў асляпілі ашаломленага ваўчка. Ён схаваў галаву паміж лапамі і завішчэў. Удары пасыпаліся з новай сілай. Курапатка-маці была ў шаленстве ад ярасці. Тады ваўчок раззлаваўся. Ён ускочыў рыканнем і пачаў адбівацца лапамі. Запусціўшы свае дробныя зубы ў крыло птушкі, ён пачаў, што было сілы тузаць і цягаць яе з боку ўбок. Курапатка адбівалася, бючы яго другім крылом. Гэта была першая бітва ваўчка. Ён не памятаў сябе ад узбуджэння. Ён забыў увесь свой страх перад невядомым і ўжо нічога не баяўся. Ён рваў і біў жывую істоту, якая наносіла яму ўдары. Апрача таго, гэта было мяса. Ваўчком авалодала прагнасць забойства. Ён толькі што знішчыў сем маленькіх жывых істот. Зараз ён знішчыць вялікую жывую істоту. Ён быў вельмі заняты і вельмі шчаслівы, каб адчуваць сваё шчасце. Ваўчок увесь дрыжэў ад узбуджэння, якога да гэтага часу яму ніколі не даводзілася пераносіць. Ён не выпускаў крыла і рыкаў праз сціснутыя зубы. Курапатка выцягнула яго з куста. Калі-ж яна павярнулася, каб зноў зацягнуць яго назад, ваўчок выцягнуў яе на адкрытае месца. Птушка крычала і біла яго свабодным крылом, пер'е яе разляталася па паветры, як снежныя клоччы.

Ваўчок ужо не памятаў сябе ад ярасці. Ваяўнічая кроў яго продкаў узнялася і забушавала ў ім. Сам