колькі разоў ён стукнуўся аб каменне, пакуль нёсся па цячэнню.
Ніжэй парогаў, дзе берагі зноў расшыраліся, ваўчок трапіў у вір, які лёганька аднёс яго да берага і таксама лёганька паклаў на дробныя ўзбярэжныя каменьчыкі. Ваўчок вылез хутчэй з вады і лёг. Цяпер ён даведаўся пра свет яшчэ больш. Вада была нежывая і ўсё-ж яна рухалася. Апрача таго, яна здавалася такой-жа цвёрдай, як зямля, на самай-жа справе нічога цвёрдага ў ёй не было. І ён зрабіў вывад, што рэчы не заўсёды такія, якімі здаюцца. Страх перад невядомым, які быў нічым іншым, як недавер'ем, атрыманым у спадчыну ад продкаў, толькі ўзмацніўся пасля сутычкі з рэчаіснасцю. Ад гэтага часу ў ім цвёрда ўкараніцца недавер'е да знадворнага выгляду рэчаў. І перш чым даверыцца ім, ён пастараецца даведацца, што яны ўяўляюць сабой у сапраўднасці.
У гэты дзень ваўчонку было суджана адведаць яшчэ адну прыгоду. Ён раптам успомніў, што ў яго ёсць маці, і адчуў, што яна патрэбна яму больш, чым усё астатняе ў свеце. Ад усіх перанесеных ім выпра. баванняў у ваўчка стамілася не толькі цела, але і маленькі мозг. За ўсё папярэдняе жыццё мазгу яго не даводзілася так працаваць, як за адзін гэты дзень. Да тато-ж ваўчок захацеў спаць. І ён накіраваўся на пошукі пячоры і маткі, з гнятучым пачуццём адзіноцтва і поўнай бездапаможнасці.
Прабіраючыся праз хмызняк, ён раптам пачуў прарээлівы, раз'юшаны крык. Перад яго вачыма прамільгнула нешта жоўтае. Ён убачыў ласку, якая кінулася ад яго. Ласка была маленькая, і ваўчок яе не спалохаўся. Затым ля самых сваіх ног ён убачыў жывую істоту, усяго ў некалькі дзюймаў даўжыні, — гэта быў дзяцёныш ласкі, які, таксама як і ваўчок, уцёк з дому і адправіўся падарожнічаць. Маленькая ласка паспрабавала ўцячы ад ваўчка. Ён перавярнуў яе на спіну. Пачуўся дзіўны гук ласкі, падобны на скрып. У тую-ж хвіліну перад яго вачыма зноў пранеслася жоўтая пляма. Ваучок пачуў раз'юшаны крык, нешта моцна ударыла яго па шыі, і ён адчуў, як вострыя зубы ласкі-маткі ўпіліся ў яго цела.