заключалася ў тым, што, стараючыся напасці на пярэдніх сабак, заднія налягалі на пастромкі, а чым хутчэй каціліся сані, тым хутчэй бег і праследваемы сабака. Такім чынам, задні ніколі не мог дагнаць пярэдняга. Чым хутчэй бег адзін, тым хутчэй уцякаў ад яго другі, і тым хутчэй беглі ўсе астатнія сабакі. У выніку ўсяго гэтага хутчэй каціліся і сані. Вось такімі хітрымі падходамі чалавек умацаваў сваю ўладу над жывёламі.
Mіт-Са быў вельмі падобны на бацьку, ад якога ён атрымаў у спадчыну сваю мудрасць. Ён даўно ўжо заўважыў, што Ліп-Ліп даймае Белага Клыка сваімі праследваннямі; але тады ў Ліп-Ліпа быў свой гаспадар, і Mіт-Са асмельваўся пры зручным выпадку толькі кінуць у яго каменем. А цяпер Ліп-Ліп належаў Міт-Са, і, парашыўшы адпомсціць яму за мінулае, Mіт-Са прывязаў яго на самую доўгую вяроўку. Такім чынам, Ліп-Ліп зрабіўся важаком, што з'яўлялася як быццам вялікім гонарам; але ў сапраўднасці гонару тут было мала, таму што забіяку і верхавода ўсёй зграї, Ліп-Ліпа, ненавідзелі і праследавалі цяпер усе сабакі.
Паколькі Ліп-Ліп быў прывязаны на самую доўгую вяроўку, сабакам здавалася, што ён уцякае ад іх. Яны бачылі толькі яго пушысты хвост і заднія лапы, а гэта далёка не так страшна, як стаўшая дыбам шэрсць і зіхатлівыя клыкі. Апрача таго, відовішча бягучата сабакі выклікае ў другіх сабак упэўненасць, што ён уцякае іменна ад іх і што яго трэба ў што-б то ні было дагнаць.
Як толькі сані рушылі, уся запрэжка пагналася за Ліп-Ліпам, і гэтая пагоня прадаўжалася ўвесь дзень. На першых парах зняважаны Ліп-Ліп увесь час імкнуўся кінуцца на сваіх праследвальнікаў; але Mіт-Са кожны раз сцябаў яго прама па галаве трыццаціфутавай пугай, якая была звіта з вяленых аленіх кішак, прымушаў яго вярнуцца на месца і бегчы далей. Ліп-Ліпа не спалохала-б уся зграя, але перад путай ён здаваўся, і яму не аставалася нічога іншага, як нацягваць вяроўку і адносіць свае бакі ад зубоў таварышоў. Але ў галаве індзейца таілася яшчэ адна хітрасць. Каб узмацніць варожасць усёй запрэжкі да Ліп-Ліпа, Міт-Са пачаў выдзяляць яго перад другімі сабакамі, узбуджаючы ў іх рэўнасць і нянавісць да важака. Міт