Ночанька мая ты, Ціхая дума! Не ахваціш вокам, І тых слоў няма Апісаць твой вобраз, Хараство, спакой - Толькі ў цябе ўнікнеш Чуткаю душой.
1910 г.