Я зачарованы маўчу, стаю У чарах цішыні і чарамі сагрэты, І ў тон адзін з зямлёю я пяю, І кожны міг сябе я пазнаю Часцінкай злітаю вялікага сусвету.
1937 г.