— Ну, Іванка, бывай здаровы…
Іван ўзрадаваўся на момэнт, ды зараз-жэ ешчэ горш апаў духам, як Магда скончыла гаварыць:
— Ідзе сюды мама.
Сказаўшы гэта, Магда борздзенька пацалавала ешчэ раз Івана, прыгнула галаву і ціхачом шмыгнула за парог, на задворкі, каб не спатыкацца з маткай, і пашла дамоў.
— Эй, малады, малады! брыдка! Праз тры дні вясельле, а ён расьцягнуўся, як навой! — громка, на ўсю хату, забарабаніла Настуля, Магдзіна маці.
— Што у цябе баліць, Іванка?
— Нічога, — буркнуў сярдзіта Іван.
— Дык чаго-к ляжыш?
— А што-ж мне рабіць? скакаць?
— На вясельлі скачы, а цяпер ачуні-вай. Пакажы, сынок, свой лоб. — Іван злосна заварушыўся, лёг на сьпіну і выставіў лоб.
Старая Наста прылажыла руку на лоб. потым збоку, потым з другога.
— Трохі ёсьць агонь, але нічагутка, глупства. Гэта табе з ветру пашкодзіла. Ось