та пытае абуджэны бацька. Юрка заціхаў, але затрыманые сьлёзы капалі яму на сэрцэ, аседалі на дно душы, і вобраз мамы ўставаў тагды перад ім. Цяпер прыпаміналіся яму яе словы:
— Не дурэй, Юрачка, будзь добрым хлопчыкам, бо я памру і табе будзе горка, горка, сынок.
— А як ты памрэш, мама?
— А вось лягу, зяхну разоў два, заплюшчу вочы, душа выляціць, і я памру.
І мама клалася на пало́к, плюшчыла вочы і лежала нерухома.
Юрка, раскрыўшы роцік, пазіраў сваімі сінімі, як васількі, вочкамі, поўнымі страху і трывогі. Потым ён браў маму за руку, будзіў яе. Мама не варушылася. Хлопчык пачынаў плакаць, браў яе руку сваімі ручкамі, карабкаўся на палок.
— Мама! мама! ня трэба гэтак, — гаварыў ён, цалуючы яе. Маці расплюшчывала вочы, брала хлопчыка і моцна-моцна цалавала яго.
— А ты любіш маму?
— Люблю, гаварыў Юрка і клаў сваю галоўку ёй на грудзі.
Мілае ты маё дзіцятка. Мой харошы хлопчык. — І мама тут цяжка ўзды-