4-е жыдзянё (з кульком мукі).
А як с козачкаю нашай?
(Ідуць далей).
(Чуваць званкі, пасьля ціхнуць; выходзіць з леваго боку вясельная дружына; маладая у вянку, малады с кветкай на грудзях, сват перэпасаваны праз плечо белым ручніком, музыка са скрыпкай, закосьнік, маршалак і дзьве дзяўчыны — дружкі).)
Маладая (асоваецца бяссільна пад грушу, закрываючы рукамі заплаканыя вочы).
Што тут стала? што тут стала?
Ўсё у дыму, ўсё прапала!
Дзе-ж мы сонейка сустрэцім?
Галавы прыкрыці нечым.
Малады (садзіцца ля маладой, абнімаючы, прытулівае к сабе і успакаівае).
Ціха, міленькая, ціха.
Як прышло, так пойдзе ліха;
Пагаруем, пабядуем,
Дасьць Бог - хатку адбудуем...
(Горка усьмехаючыся).
І вясельле дагуляем.
Мачыха маладой (выбегае задыхаўшыся са стараны пажару).
Ах, ах! чым вас прывітаем?...
Чула, чула, галубочкі,
Вашы звонкіе званочкі!..
Так усе мы вас чэкалі:
Каравай прыгатавалі, -