Старонка:Taras na Parnase.pdf/3

Гэта старонка была вычытаная


„Тарас на Парнасі“ старая беларуская паэма, напісаная ешчэ ў першай палавіне прошлага веку Хто напісаў яе — невядома, бо хадзіла яна у народзе ў рукопісах і без ўселякага падпісу аўтора. Іосць дагадка, што напісаў яе наш вядомы песьняр Марцінкевіч, але гэтая дагадка да праўды не падобная. Праудзівей думаць, што напісалі яе вучні даўнейшай Горэцкай Акадэміі Сельскай Гаспадаркі ў Магілёўскай губэрні.

У гэтай паэмі — апісываюцца прыгоды палясоўшчыка Тараса. Іон адзін раз цудоўным спосабам папаў на гару Парнас і бачыў там усіх грэцкіх багоў. Багі гэтые ў паэмі предстаўлены для сьмеху простымі беларускімі селянамі. Хата іх, ўсе стравы, ігрышча і звычкі — ўсё беларускае, бо аўтар і хацеў паказаць нам селян, а не багоў.

Для лепшаго зразуменьня паэмы трэба трохі ведаць аб гэтых багах, што апісаны ў паэмі.

Богі стара-грэцкіе, як тагды верылі грэкі былі падобны да людзей і розніліся ад іх толькі тым што мелі сілу, мудрасць і ўласць божыю.