Вось сказаў, дык сказануў!
Як сякерай секануў!
Прыкусілі языкі
Акунькі, мянькі, лінкі,
А маруда той, лінок,
Зараз-віль! Ды пад кусток.
І добрых мінут пяць
"Пакутнікі" маўчаць.
- На свеце жыць не так ужо і горка, -
Сказала краснапёрка: -
Плывеш сабе туды-сюды
Без гора, без бяды;
Пад кусцік зазірнеш,
Ну, часам і ўздыхнеш,
Ды больш ужо з прывычкі,
Чым з клопату якога -
Ці тк кажу, сястрычкі?
- А так! Жывецца нам - нічога!
Хватае ўсім вадзічкі,
І плаваем па волі.
І жыру ёсць даволі,
А тое нараканне
І гэтая жалоба -
Пустое выдумлянне,
Ці панская хвароба.
- Гум! - прамовіў сом: -
Што-ж мы раку паднясём?
Няхай, значыць, гіне рак?
Ці ў няшчасных стаўся брак?
- Дайце слоўка мне сказаць!
- Ялец стаў хвастом віляць: -
Я скажу вам праўду ўсю:
Жыць найгорай карасю.
І ўсе грымнулі: "Так, так!
Ён - няшчаснейшы бядак!
Жыве ў такім балоце,
Старонка:Vershy dlia dziacej 1945.pdf/24
Гэта старонка была вычытаная