Старонка праверана
У такой брудоце!
Ён такі гаротны,
Ён непаваротны, —
Ні адной мінуты
Без тае пакуты!
Збоку глянуць — жаль бярэ,
Як ён з гора не памрэ!
— А дзе карась?
— Зашыўся у гразь,
І сход яму нямілы,
Сядзіць там, апастылы.
І кажа сом: — Заклікаць гаруна!
Шчупак, распарадзіся!
— Я ўраз, таварыш сом! спалю, як з пяруна!
А ты, карась, дзяржыся!
VI
Прывялі карася пад канвоем,
Абступілі яго шчыльным роем.
Плотачка як глянула,
Ледзь на дно не канула:
Такі-ж ён няшчасненьк,
Кругленькі, блішчасценькі.
Лін паплыў пад лозы
Выцерці там слёзы.
Нават сом крануўся,
Хвост яго сагнуўся,
І вусы задрыжалі
З гэтакага жалю.
Пытае сом лагодна,
Ну, як бацька родны:
— Ну, як жывеш, карась?
— А так сабе, нядрэнна:
Качаюся, як князь,
Прысмакі ем штодзенна. —