Гэта старонка была вычытаная
Я-б хацеў стаць, як калода;
Быць магутным люба.
Не судзіла-ж мне прырода
Стаць мацней ад дуба.
Рача, рача! ой, кароткі
Век мой чараціны!
Як жыву я ў час паводкі -
Не відно чупрыны.
Мокну, гіну, гнуся, рача,
Пад напорам хвалі,
Хто-ж па мне ўздыхне, заплача?
Хто дасць кроплю жалю?
Прыдзе восень, пажаўцею,
Як з тае жаўтачкі.
Вось увага, дабрадзею,
Долі, тэй лайдачкі!
А на лёдзе на падсцілку
Палажу я косці,
А хто прыдзе на магілку,
Што на тым пагосце
Рача, рача! ёсць на свеце
Многа нешчаслівых...
Вылезь з норкі, рача-квеце, -
Смутак твой - не дзіва.
І заплакаў тут
Наш чароцік горды.
Рак-вусач ані шэп!
Ну, як камень, цвёрды!