35
Тут навёў без хібы.
І ўразгар тых прамоў
Чапля прэ да сома —
Без чаргі прымі, моў:
Дэлегат птушкома.
Даюць чаплі слова,
Вось яе прамова:
— Таварышы! рэчка — наша агульная справа,
І пайшла аб ёй нядобрая слава,
Што рыба, птушкі і травы
Не могуць справіцца з раком,
З упартым нейкім дзіваком, —
Выпадак пэўна-ж нецікавы!
Папрабуем заклікаць жыта,
Прывяду яго сама і — квіта.
Калі ён і яго не паслухае,
Тады кія занюхае!
Рыбка, збіўшыся пад мосцікам,
Папляскала чаплі хвосцікам.
— Дзякую табе, чапленька!
Патурбуйся, родная!
Памірае рачанька,
Галава нягодная!
Справа то грамадская,
Почасць будзе хвацкая:
Як справу тую выпаўніш,
Запішам мы цябе
На дошчачку чырвоную,
На вербачку зялёную
Мы вывесім яе.
XII
Рак панура сядзіць
І на свет не глядзіць.
Сцеражыся-ж ты, рак: