Гэта старонка была вычытаная
І сказаў тут рак-вусач:
- Грамада! Ты мне прабач!
Мая журба ў прах пабіта -
Зваявала мяне жыта,
І ад гэтае пары
Прападай мой сум стары!
Прападзі наша бяда!
Няхай жыве грамада!
Рыбка з радасці такой
Пайшла ў скокі талакой,
А за ёю пташкі,
Наварыўшы кашкі
З спеленькіх пурышак
І з малінак - пышак;
А за птаствам - мошкі,
Падабраўшы крошкі;
За мошкамі - дрэвы,
Распачаўшы спевы;
За дрэвамі - травы
Ладзяць баль цікавы.
І прышлі музыкі
Чарадой вялікай.
Граў на скрыпачцы камар,
На дудачцы чмель-дудар,
Хрушч узяў басэтлю,
Задае там пытлю.
Шэршань барабаніць,
Камарыка ганіць:
"Пашоў вон! пашоў вон!
Ты не гэты бярэш тон!"
Муха на цымбалах
Струны калыхала,
Авадзень на леры
Выцінаў без меры,