ЗА СТАЛЕЦЬЦЕМ У СТАЛЕЦЬЦЕ
Ідзем мы за сталецьцем у сталецьце, — адзін закон зьмяняецца другім. За намі замыкаюцца кругі, — ідзем мы за сталецьцем у сталецьце.
Хай сьцелюцца пад зорамі лугі, хай песьня асыпаецца у леце. Ідзем мы за сталецьцем у сталецьце, — адзін закон зьмяняецца другім.