Вочы — прадоньне журбы,
а на вуснах
пасінеўшы сьмех-цень…
Вечар месяц ажарабіў
і пусьціў блукацца ля сьцен.
Ён блукае,
а за ім і яна.
Раптам села на камень.
— Можа й падойдзе хто-небудзь сп‘яна? —
— Але хто? —
і сэрца дрантвее.
— Абзаве не адзін валацугай —
і песьня, балючая песьня:
— Эх, каб выпіць портвейну! —
.............
Цяжка быць радасьці ў цуглях
ў гэту сьветлую весну.
|