НАД ПРЫПЯЦЬЦЮ
Схіліўшыся над Прыпяцьцю, бярозкі лісьцем п‘юць ваду. Прыслухайся! Калышуцца і гоман між сабой вядуць.
Пад сьпевы плыняў палявых, цалуецца адна з аднэй. Ах, не спазнаць хто можа іх, скажы мне, вецер, ты хутчэй?
1923 г.