ЛЯТУЦЬ Ў ПРАСТОРЫ МЭТЭОРЫ
Лятуць ў прасторы мэтэоры, — дванаццаць блізка ўжо гадзін, Чыйсь голас кажа мне: ня йдзі… Лятуць ў прасторы мэтэоры.
Сяджу ў самотнасьці адзін, навокал музыка, паўторы: лятуць ў прасторы мэтэоры, — дванаццаць блізка ўжо гадзін.