УЗАГРУДЗЬДЗІ…
Узагрудзьдзі сусьвет-бы ўзяць і скалатнуць ў сто сіл сталёвых. Хоць я й не азіят, але-ж ён Беларусі ў вочы плёваў.
Ён ёй зусім чужы, — ня быў ніколі шчырым. Усе вякі, што жыў, ён хітрасьць у сківіцах шчырыў.
Яму сягоньня я крычу: скажы, з падбітымі вачыма, нашто узьвіхрыў дзікі чуб і помсту носіш за плячыма?