Ў ПАВЕВАХ СОНЕЧНАЙ КРАСЫ
Стаю ў павевах сонечнай красы і думкі ў прамяністасьць агартаю. Стаю, а ў сэрцы песьні нарассып, а ў песьнях вобразы бягуць гуртамі.
Яны вяршка чужога не сальлюць, і жыць падсуседзьмі я не дазволю. Для іх, для іх зьвініць лясоў салют, — іх радасьць — мілагучнасьць звону.