СКАМЯЧЫЎШЫ ЗЛОСЬЦЬ
Скамячыўшы злосьць у сэрцы, я цалаваў асфальту шчокі. Мая радасьць рвалася на чверці, і не хацеў ні з кім я чаркі чокаць.
Дый не таму, што быў сярдзіты, а так… Бываюць горкія прычыны. Ніколі сябру не сказаў: ідзі ты. калі ён смутак піў нішчымны.
А мне? Нашто, нашто ўспаміны? — У песьні ўсё, як у крышталі. Эх!. Але-ж ці варта?.. Ў вачох іх студзіцца кавалак сталі.