ДУША ЛЮДЗКАЯ ХАЛАДЗЕЕ
Душа людзкая халадзее, — ня звоняць песьні словамі, Ужо з усьмешкамі лілёвымі — цьвісьці ня хочуць больш надзеі.
Вякі прышлі у новым звоне, прышлі ў надломленай сугучнасьці. Сьцюдзённы дух у іх магутнасьці лунае па-над новым сёньнем.
У іх старое захлынецца — і гені родзіцца негаданы. У яснацьвеце ды над хатамі разьвесяць песьні сваё вецьце.