ДА ВЯСНЫ
Мароз, зіма, Сьнягі вакол, І сьпіць трава, Пад сьнегам дол.
Мяцеліца, Вятры гудуць, Дубы ў лугох Шумяць, равуць…
Ці скора-ж ты, Жаданы час, Вясны — красы, Ідзеш да нас?
Ідзі, згані Сьнягі з палёў І выведзі Ваду з акоў!
Акрый лугі, Адзень лясы, На жыта кінь Крышталь расы!