Гэта старонка была вычытаная
Трупік Пётры знайшлі людзі,
Што ганялі стадка.
Прышла маці ды рве грудзі.
„Ой, дзіця, дзіцятка!
Мой сыночак залаценькі!
Ачніся, зірні ты!“
А ён бедны, няжывенькі,
Вочачкі закрыты.
Плача маці, лемантуе, —
Разьдзірае душу!
Ды сыночка не ўратуе,
Сьмерці сну ня зрушыць.
∗
∗ ∗ |
З таго часу, чалавеча,
Толькі ночка гляне,
На тэй грэблі голас нейчы
Прычытоўваць стане, -
На тым месьце, дзе маленькі
Быў Пятрусь забіты, -
„Мой сыночак залаценькі!
Ачніся, зірні ты!“
1910 г.
|}