Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/117

Гэта старонка была вычытаная

Ці ён цешыцца,
Ў полі ходзячы
Па межах, жытох
У сьвяты дзянёк,

І пад шум хлябоў
Ціха моліцца,
Каб дазволіў бог
Ураджай сабраць.

І каб бура-град
З навальніцаю
Не пашкодзіла
Працы радасці?

Толькі-ж мне няма
Сьветлай волечкі,
І з турмы ніяк
Мне ня вырвацца.

1910 г.

|}