Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/122

Гэта старонка была вычытаная

І горка, так горка, нявесела стане,
І смутак на сэрца спадзе.
А жыцьце праходзіць, а моладасьць вяне
І вяне бяз толку ў нудзе…

Аб чым-жа тут думаць у гэтай няволі!
У гэтых крывавых мурох?
Эх, каты вы, каты народнае волі!
Нашто збудавалі астрог?

1910 г.

|}