Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/129

Гэта старонка была вычытаная

Шкода вёсак запусьцелых,
Дзе ральнік гаруе,
Дзе зімою вецер вые,
Кудаса шнуруе…

Гэта — вобразы краіны
Беларусі роднай…
Край ты наш! Як міл ты сэрцу,
Цёмны край, галодны!

Ды ня век я тут гарую,
Дачакаю волі
І пачую ў родным краю
Песьні лепшай долі.

1910 г.

|}