Гэта старонка была вычытаная
Задуменьне чорнай ценьню
На твары іх зьляжа,
Горам цяжкім, горам горкім
Сэрца апяража.
Ўсё прапала для гаротных,
Жыцьцё ў прах разьбіта,
А над будучынай цёмнай
Ночка ўсьцяж разьліта.
І даўнейшае жыцьцё іх
Ў думках пранясецца,
І ад гэтых думак сэрца
Жалем скалыхнецца.
Вёска ўстане перад імі,
Хаткі дарагія,
Ўсе куточкі, дзе прабеглі
Леты маладыя.
Ўспомняць родных, сваіх кроўных,
Блізкіх і далёкіх.
А ці ўспомняць іх там дома,
Бедных, адзінокіх?
І часамі хто з іх песьню
Горка засьпявае.
Гэта песьню жалем-смуткам
Сэрца спавівае.
„Я памру“ — адна заводзіць:
„Мяне пахаваюць