Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/147

Гэта старонка была вычытаная

БЕЛАРУСАМ

Устаньце, хлопцы, устаньце, браткі!
Устань ты, наша старана!
Ужо глядзіць к нам на палаткі
Жыцьця новага вясна.

Ці-ж мы, хлопцы, рук ня маем?
Ці-ж нам сілы бог ня даў?
Ці-ж над родным нашым краем
Промень волі ня блішчаў?

Выйдзем разам да работы!
Дружна станем, як сьцяна,
І прачнецца ад дрымоты
З намі наша старана!

1906 г.